БЕЛ Ł РУС

Беларусы гулялі ў квіз 11 гадзін — гэта рэкорд

24.03.2025 / 14:11

Nashaniva.com

22 сакавіка сетка квізаў «Мазгабойня» правяла самую працяглую гульню ў сваёй гісторыі — за 12 гадоў існавання падобнага яшчэ не было. Замест звыклых дзвюх гадзін, удзельнікі адказвалі на пытанні 11 гадзін запар, піша Onliner.by.

У маштабным інтэлектуальным мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 800 гульцоў і 257 каманд з розных гарадоў Беларусі: Мінска, Віцебска, Гродна, Маладзечна і іншых.

Квіз уключаў пяць гульнявых блокаў: класічны фармат, музычную віктарыну, гульню па мемах і іншыя тэматычныя раўнды. Перамогу ў марафоне святкавала каманда з Віцебска.

Як распавялі арганізатары, ідэя 11-гадзіннага мерапрыемства нарадзілася з канцэпцыі ідэальна спланаванага выходнага: калі разам з сябрамі цалкам пагружаешся ў любімае хобі — і больш ні пра што не думаеш.

Праект «Мазгабойня», што ўзнік у Мінску ў 2012 годзе, стаў першым рускамоўным квізам і заснавальнікам цэлага кірунку падобных гульняў на постсавецкай прасторы. Сёння гэта франшыза, пад якой квізы праводзяцца ў 30 краінах свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула