БЕЛ Ł РУС

У Таліне адкрылі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі

24.03.2025 / 15:25

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Талін узяла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці новага Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі, кіраўніком якога будзе Віталь Малчанаў — прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі, паведамляе тэлеграм-канал дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Падчас мерапрыемства з прамовамі выступілі эстонскія і беларускія палітыкі. Таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання Марка Коплімаа — спецыяльнага прадстаўніка Эстоніі па справах дэмакратычных сілаў Беларусі. 

На адкрыцці прысутнічалі ўплывовыя палітыкі і дыпламаты, у тым ліку — міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу, старшыня Талінскай гарадской рады Тоомас Круусімягі, генеральны сакратар МЗС Эстоніі Ёнатан Всевіаў, спецпасланнік Эстоніі па Беларусі Марка Коплімаа ды інш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула