На Дзень Волі і дзень інаўгурацыі Лукашэнкі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт
Як і ў дзень выбараў, большасць беларускіх сайтаў і сэрвісаў будуць недаступныя з-за мяжы.
Абмежаванне пачнецца з 19:00 24 сакавіка і працягнецца да 23:59 25 сакавіка.
Гэты крок робіцца ў адпаведнасці з распараджэннем Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку, а мэтазгоднасць такой меры тлумачаць «неабходнасцю абароны ад патэнцыйных пагроз аб'ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем».
Чытайце таксама:
У аўторак у цэнтры Мінска перакрыюць рух транспарту
Ціханоўская пракаментавала прызначэнне інаўгурацыі Лукашэнкі на 25 сакавіка