БЕЛ Ł РУС

У Мінску гарэў падземны паркінг

24.03.2025 / 23:23

Nashaniva.com

Увечары 24 сакавіка на вуліцы Рагачоўскай у Мінску загарэўся падземны паркінг, паведамляе МНС.

Скрыншот з відэа

МНС атрымала паведамленне аб пажары ў 19:55 ад работніка гаражнага спажывецкага кааператыва «Бурштынавы». На падземнай паркінгу загарэўся электрашчыт, аплавілася ізаляцыя сілавых кабеляў.

У 20.46 пажар быў ліквідаваны. Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула