БЕЛ Ł РУС

У небе над Беларуссю з’явіліся таямнічыя знакі. Што гэта было?

25.03.2025 / 10:4

Nashaniva.com

У многіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку, у Беларусі ў ноч на 25 сакавіка назіралі незвычайныя спіралі ў небе. Яны выклікалі перапалох у сацсетках. Спецыялісты лічаць, што нічога надзвычайнага тут не было. 

Спіралі ў небе над Беларуссю. Фота: sputnikby / Telegram

Яркую спіраль у небе, якая перамяшчалася з захаду на ўсход, у нашых шыротах можна было назіраць прыкладна а 23:00 паводле мінскага часу. Фатаграфіі і відэа гэтай з'явы ў сацсетках можна знайсці з самых розных краін, уключаючы Вялікабрытанію, Францыю, Харватыю, Данію, піша «Телеграф». 

Што гэта было?

Разгадка спіральнай «кратовай дзіркі» аказалася празаічнай. Большасць экспертаў сышліся ў меркаванні, што такі эфект у атмасферы стварыла ракета Falcon 9 амерыканскай кампаніі SpaceX.

Чарговы запуск гэтай ракеты-цяжкавагавіка адбыўся якраз у 20:48 па Мінску з мыса Канаверал (штат Фларыда, ЗША). Паводле афіцыйнай інфармацыі, агучанай у тым ліку Нацыянальным упраўленнем ваенна-касмічнай разведкі ЗША, SpaceX паспяхова вывела на арбіту амерыканскі разведвальны касмічны апарат NROL-69.

Як растлумачылі спецыялісты, такі аптычны эфект у выглядзе спіральнага свячэння з'яўляецца вынікам зліву паліва з бакаў ракеты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула