БЕЛ Ł РУС

Рада БНР узнагародзіла ордэнам і медалямі пяць чалавек

25.03.2025 / 13:46

Nashaniva.com

З нагоды гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла падпісала дэкрэты аб узнагароджанні адзнакамі Рады БНР.

Фота: Рада БНР

За асабісты гераізм, выяўлены ў змаганьні з расейскімі агрэсарамі за волю народаў Украіны і Беларусі Ордэнам Жалезнага рыцара ўзнагароджаная добраахвотніца Марыя Зайцава (пасмяротна), што загінула ва Украіне.

Чатыры асобы ўзнагароджаныя медалём Ордэну Пагоні.

Ксёндз Вячаслаў Барок, які працуе для беларусаў у Варшаве, Таццяна Гацура-Яворская — стваральніца і кіраўніца рэабілітацыйнага Цэнтра «Ланка», журналіст Алег Груздзіловіч, грамадская дзяячка ў Чэхіі Крысціна Шыянок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула