БЕЛ Ł РУС

Грамадзянін Ізраіля прыехаў у Беларусь і вельмі пра гэта пашкадаваў

25.03.2025 / 21:23

Nashaniva.com

Як паведамляе ізраільскае выданне Ynet, грамадзянін Ізраіля, які прыехаў у Беларусь з жонкай і дзецьмі, быў затрыманы і прайшоў праз цяжкія фізічныя і псіхалагічныя катаванні. Цяпер ён вызвалены і вярнуўся ў Ізраіль.

Імя пацярпелага па просьбе ягонай сям'і не называецца. Затрымалі ж яго ў пачатку лютага за «падпіску на экстрэмісцкі кантэнт», то-бок на фэйсбук-суполку, дзе абмяркоўвалі жыццё ў Ізраілі і Беларусі.

Сваякі лічаць, што сапраўднай прычынай арышту мужчыны стаў удзел ягонага сына ў дэманстрацыі ў Ізраілі ў падтрымку беларускай апазіцыі.

Пасля арышту сувязь з мужчынам перапынілася, ён быў адпраўлены на 15 сутак у ізалятар, дзе яго марылі голадам і прымянялі іншыя метады катавання.

Беларускія ўлады канфіскавалі дакументы ізраільцяніна, але пазней ён атрымаў часовы пашпарт у пасольстве Ізраіля і вярнуўся дадому.

Сын пацярпелага расказаў, што звяртаўся па дапамогу ў МЗС і пасольства Ізраіля, але атрымаў не вельмі канкрэтныя адказы. Цяпер ягоны бацька ў цяжкім стане: аслаблены і пасівеў, перажыўшы моцны стрэс.

Пра наяўнасць у пацярпелага апрача ізраільскага яшчэ і беларускага грамадзянства не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»

У Брэсце за ўдзел у пратэстах асудзілі вядомага лёгкаатлета

Стаў вядомы прысуд мытніку Скубілаву, абвінавачанаму ў «здрадзе дзяржаве»

Каментары да артыкула