Еўрапейскія кампаніі адмаўляюцца ад амерыканскіх сэрвісаў праз Трампа
Кампаніі ў Еўропе шукаюць замену воблачным сэрвісам ад Google, Microsoft і Amazon на фоне асцярог, што адміністрацыя Трампа можа атрымаць дасяг да іх баз дадзеных. Пра сітуацыю распавёў часопіс Wired, піша devby.
Google Cloud. Ілюстрацыйнае фота: Cesc Maymo / Getty Images
Са слоў еўрапейскіх воблачных правайдэраў, за апошнія два тыдні павялічылася колькасць кампаній, якія хочуць замяніць Google Cloud, Microsoft Azure і Amazon Web Services еўрапейскімі альтэрнатывамі.
«У нас расце попыт ва ўсёй Еўропе», — распавёў выданню гендырэктар швейцарскага правайдэра Exoscale Маціяс Нэбауэр, падкрэсліўшы катэгарычнасць некаторых кліентаў.
З яго назіранняў, асабліва выразную пазіцыю маюць кампаніі з Даніі — яны жадаюць адмовіцца ад амерыканскіх сістэм праз адміністрацыю Трампа і яго словах аб Грэнландыі.
18 сакавіка Палата прадстаўнікоў Нідэрландаў прыняла восем рэзалюцый, якія заклікаюць урад знізіць залежнасць ад амерыканскіх IT-кампаній і перайсці на еўрапейскія альтэрнатывы.
Раней больш за 100 арганізацый падпісалі адкрыты ліст да еўрапейскіх чыноўнікаў з заклікам зрабіць кантынент «больш тэхналагічна незалежным». Яны адзначылі, што сённяшняе становішча спраў стварае «пагрозу для яго бяспекі і ўстойлівасці».
Эксперты адзначаюць, што міграцыя з амерыканскіх воблачных сэрвісаў зойме гады праз велізарныя аб'ёмы дадзеных і адсутнасці раўнацэнных еўрапейскіх альтэрнатыў.