БЕЛ Ł РУС

У Мінску асудзілі супрацоўніка хоспіса, які афармляў мікрапазыкі на пацыентаў

25.03.2025 / 23:35

Nashaniva.com

Яго прыгаварылі да 2,5 год хіміі па артыкуле аб крадзяжы маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі (частка 1 арт. 212 КК), паведамляе «Мінск-Навіны».

Ілюстрацыйнае фота

39-гадовы мужчына раней адбываў пакаранне за забойства. У чэрвені 2020 года ён вызваліўся з калоніі, уладаваўся ў хоспіс і пачаў даглядаць за пацыентамі.

Пазней ён даведаўся, што мікрапазыкі можна афармляць праз нумар тэлефона і пачаў выкарыстоўваць для гэтага мабільнікі пастаяльцаў хоспіса. Калі ў іх прыладах не было інтэрнэту, то мужчына ўстаўляў іх SIM-карты ў свой тэлефон.

Так ён атрымаў мікрапазыкаў на 4 100 рублёў ад сямі пацыентаў. Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу аб крадзяжы маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі (частка 1 арт. 212 КК). Суд Фрунзенскага раёна Мінска прыгаварыў яго да 2,5 год хіміі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула