Загінула ваенная карэспандэнтка расійскага Першага канала Ганна Пракоф'ева
Яна трапіла пад абстрэл у Белгарадскай вобласці.
«Недзе на мяжы з краінай 404», — падпісаны гэты яе апошні фотаздымак. Так Z-блогеры грэбліва называюць Украіну.
Як называліся сюжэты дзяўчыны ў эфіры Першага канала? Вось тры апошнія назвы:
- УС РФ завяршаюць разгром УСУ ў курскім памежжы
- Жыхары вёскі Казацкая Локня расказалі пра зверствы баевікоў у курскім прыграніччы
- Мірныя жыхары Суджы сталі сведкамі ваенных злачынстваў кіеўскага рэжыму