БЕЛ Ł РУС

Дзяржаўная раёнка апублікавала здымак Качанавай без рэтушы. Гэта значна адрозніваецца ад таго, што мы прывыклі бачыць

26.03.2025 / 15:52

Nashaniva.com

Свежыя фотаздымкі Наталлі Качанавай на сайце газеты «Міёрскія навіны» заўважыла «Віцебская Вясна». Калі афіцыйныя каналы старанна рэтушуюць здымкі старшыні Савета Рэспублікі, то мёрская раённая газета не зрабіла гэтага.

На сайце мясцовага выдання Наталля Качанава павіншавала з 60-гадовым юбілеем калектыў мясакамбіната. Навіна была праілюстравана зусім не парадным фотаздымкам высокай кіраўніцы.

Публікацыя была зроблена месяц таму, але ніякіх наступстваў для рэдакцыі, відавочна, не мела. 

Хаця чытачы прызвычаіліся бачыць Качанаву зусім іншай. І такі адрэтушаваны здымак таксама ёсць на «Міёрскіх навінах». 

Магчыма, што глыбокая рэтуш Качанавай ад сталічных піяршчыкаў на афіцыйных рэсурсах — гэта іх уласная ініцыятыва. 

@belarusnovosti1 Топовую чиновницу показали без ретуши. Как посмели? #Беларусь #белоруска #минск #минсксейчас #миоры #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Spooky, quiet, scary atmosphere piano songs - Skittlegirl Sound

Наталля Качанава нарадзілася 25 верасня 1960 у Полацку. Па нацыянальнасці руская. Скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут (1982) і Акадэмію кіравання (2006).

Працавала ў полацкім «Водаканале» (1982—1995), у жыллёва­камунальнай гаспадарцы Полацка (1995—2002).

У 2002—2007 — начальніца аддзела ЖКГ, намесніца старшыні Полацкага гарвыканкама па будаўніцтве і ЖКГ, у 2007—2014 — старшыня Наваполацкага гарвыканкама.

2014—2016 — намесніца прэм'ер-міністра Беларусі.

2016—2019 — кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта.

З 2019 — старшыня Савета Рэспублікі.

Замужам, мае дзвюх дачок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула