БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Куўшынаў расказаў, каму пойдуць грошы, аддадзеныя за гадзіннік Франака Вячоркі

26.03.2025 / 19:25

Nashaniva.com

Бізнэсмен Аляксандр Куўшынаў, які перамог на зладжаным Франакам Вячоркам аўкцыёне па продажы скандальнага дарагога гадзінніка і заплаціць за яго 5000 даляраў, паведаміў у фэйсбуку, каму ён, згодна з ранейшай дамоўленасцю, гэтыя грошы перавядзе.

Фота з фэйсбука Франака Вячоркі

Куўшынаў паведаміў, што грошы пойдуць на патрэбы дзвюх беларускіх ініцыятыў у Вільні:

«Усе гэтыя ініцыятывы выжываюць дзякуючы данатам, і часта такім раптоўным, як мой», — адзначае бізнэсмен і нагадвае, што ў беларусаў, якія жывуць у Польшчы і Літве, ёсць магчымасць падтрымліваць беларускія ініцыятывы цалкам бяспечна і нават не заплаціўшы за гэта ні капейкі.

Калі вы плаціце падаткі ў Літве ці Польшчы, то 1,2—1,5% ужо аплачанага падаходнага падатку за мінулы год можна пераразмеркаваць на карысць беларускіх арганізацый.

«Простая матэматыка — 4000 беларускіх айцішнікаў заплацілі летась у Літве каля 100 мільёнаў еўра падаткаў. То-бок мы можам накіроўваць больш за 1 мільён еўра штогод на беларускія праекты. А калі ўсе 50 000 беларусаў з ДНЖ у Літве зрабілі б тое ж — сума была б у разы большай», — піша Куўшынаў.

А «Наша Ніва» падрыхтавала падрабязныя гайды, як гэта практычна здзейсніць як у Польшчы, і ў Літве. 

Як падаць падатковую дэкларацыю ў Польшчы ці Літве і падтрымаць «Нашу Ніву»

Чытайце таксама:

Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу. Інакш дзяржава скарыстае тыя грошы сама

Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як

Калі вы ў Літве, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як

Каментары да артыкула