БЕЛ Ł РУС

Пошукава-выратавальная аперацыя ў Літве працягвалася ўсю ноч: амерыканскія вайскоўцы дагэтуль не знойдзены

27.03.2025 / 8:27

Nashaniva.com

Пошукі чатырох амерыканскіх вайскоўцаў, якія зніклі 25 сакавіка на палігоне каля літоўска-беларускай мяжы, падчас вучэнняў у Літве, працягваюцца. У аперацыі ўдзельнічаюць як вайскоўцы ЗША і Літвы, так і супрацоўнікі дзяржаўных і прыватных кампаній, піша «Волна».

Фота: фэйсбук Р. Вайкшнораса

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, які знаходзіцца з візітам у Варшаве, паведаміў, што зніклыя ў Літве амерыканскія салдаты загінулі.

Аднак літоўскія вайскоўцы падкрэсліваюць, што пакуль няма ніякіх доказаў гібелі зніклых без вестак.

«На дадзены момант няма пацверджанай інфармацыі, няма целаў загінулых салдат, таму казаць пра тое, што салдаты загінулі, проста няправільна», — заявіла ўвечары ў сераду міністр нацыянальнай абароны Давіле Шакалене.

Чытайце таксама:

Затанулую ў літоўскім балоце амерыканскую бронемашыну знайшлі, а вайскоўцаў яшчэ шукаюць

Амерыканскія вайскоўцы, што зніклі на мяжы Літвы з Беларуссю, загінулі ў балоце?

У Літве на мяжы з Беларуссю пасля вучэнняў зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў

Каментары да артыкула