Удзельніцам «Міс Беларусь» дазволілі мець татуіроўкі і пірсінг
У Беларусі змякчылі патрабаванні да дзяўчат, якія могуць узяць удзел у нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь».
Ілюстрацыйнае фота
Гэта замацавана пастановай Міністэрства культуры ад 17 сакавіка 2025 года № 29. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале.
Пастанова ўносіць змены ў інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу.
Раней у правілах было пазначана, што ўдзельнічаць у «Міс Беларусь» могуць толькі дзяўчаты, якія не маюць на целе татуіровак і пірсінгу.
Цяпер жа вызначана, што дзяўчаты не павінны мець на целе вялікіх і яркіх татуіровак і пірсінгу, якія пагаршаюць эстэтычны выгляд удзельніц.
Іншымі словамі, татуіроўкі і пірсінг — хоць і з агаворкай — адгэтуль усё ж дапускаюцца.