БЕЛ Ł РУС

З 1 мая ўвядуць даплаты некаторым работнікам адукацыі — да 35% акладу

27.03.2025 / 13:37

Nashaniva.com

Міністэрства адукацыі Беларусі ўнесла змяны ў інструкцыю аб стымулюючых і кампенсуючых выплатах педагагічным работнікам і супрацоўнікам падведамных бюджэтных арганізацый. Ужо з 1 мая іх заробкі вырастуць.

У залежнасці ад спецыялізацыі будуць даплачваць наступным спецыялістам, якія працуюць у бюджэтных арганізацыях:

настаўнікам-дэфектолагам (лагапедам, тыфлапедагогам, сурдапедагогам і алігафрэнапедагогам) — 35% ад акладу;

выхавальнікам, якія працуюць у гэтай галіне — 35% ад акладу;

дырэктарам (загадчыкам) бібліятэк і іх намеснікам, галоўным бібліёграфам, галоўным бібліятэкарам, загадчыкам аддзелаў (сектарамі) бібліятэкі і іх намеснікам, бібліёграфам, бібліятэкарам — 20% ад акладу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула