БЕЛ Ł РУС

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч

28.03.2025 / 8:42

Nashaniva.com

На палігоне ў Падброддзі на працягу ўсёй ночы працягвалася складаная аперацыя па пошуку і выратаванні салдатаў Злучаных Штатаў Амерыкі. Паводле апошніх звестак, на месцы здарэння працягваецца ўмацаванне грунту, спрабуюць асушыць балота, піша LRT.

Падчас выратавальных работ. Фота: facebook.com/kariuomene

Падрыхтоўваюцца да выкарыстання спецыяльнай тэхнікі, а пазней, з дапамогай вадалазаў і спецыяльнага пад’ёмнага абсталявання, плануюць выцягнуць гусенічны транспартны сродак, які знаходзіцца пад граззю на глыбіні 3—5 метраў.

Колькі часу гэта зойме — дакладна не вядома.

Яшчэ ў чацвер удзень кіраўнік аперацыі, палкоўнік-лейтэнант Аўшрыюс Буйкус выказваў надзею, што аперацыю атрымаецца завяршыць да выхадных, але падчас работ па ўмацаванні грунту высветлілася, што гэта малаімаверна.

«Ужо прыехала гэтая цяжкая тэхніка, якую доўга чакалі. Магчыма, усё паскорыцца, аднак дакладных прагнозаў цяпер сапраўды быць не можа», — сказаў ён тэлеканалу LRT.

Паведамленне пра знікненне падчас вучэнняў амерыканскіх салдатаў і гусенічнага транспартнага сродку на палігоне паступіла ў аўторак у 16:15. У сераду войска паведамляла, што меркаванае месца здарэння вызначана і праводзіцца аперацыя па пошуку і выратаванні. Яе каардынуе армія, таксама прыцягнутыя сілы Дэпартамента пажарнай бяспекі і выратавання (PAGD) і іншых устаноў. Актываваны верталёты Ваенна-паветраных сіл і Службы аховы дзяржаўнай мяжы (VSAT).

У сераду днём амерыканская армія пацвердзіла, што ў балоце была знойдзеная патанулая гусенічная машына M88 «Hercules».

Чытайце таксама:

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не ўдаецца адкрыць люк гусенічнай машыны?

Зніклыя ў Літве амерыканскія вайскоўцы ехалі аказваць дапамогу іншай машыне

Чаму стаў магчымы выпадак з амерыканскімі вайскоўцамі на літоўскім балоце?

Каментары да артыкула