БЕЛ Ł РУС

Мінлясгас складзе дрэвамі ідэалагічны надпіс, які будзе відаць з самалётаў

28.03.2025 / 18:18

Nashaniva.com

Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі анансавала ідэю да 80-годдзя перамогі над Германіяй у 1945 годзе — высадзіць вялізны надпіс «9 Мая» з жывых дрэў, піша БелТА. Гэтую дату «ўвекавечаць сіламі работнікаў» на полі ў Кіраўскім раёне.

Высаджаны ў савецкі час лес з надпісам «Ленин» пад Іванавым. Фота Васіля Пашалюка

Як паведаміў першы намеснік міністра Аляксандр Драгун, участак для высадкі дрэў спецыяльна перадалі з сельгасугоддзяў у лясны фонд пад кіраванне Бабруйскага лясгаса.

Фонам у высадках паслужыць масіў з бяроз, а самі сімвалы — «9 Мая» — будуць высаджаныя дрэвамі сасны, якія павінны кантраставаць з белымі стваламі бяроз пры поглядзе зверху.

Высаджваць дрэвы будуць у красавіку.

Гэтая практыка ідзе каранямі ў савецкі час, калі на тэрыторыі тагачаснай БССР было пасаджана некалькі такіх ідэалагічных надпісаў. Самы вядомы з падобных выпадкаў — надпіс «Ленин», размешчаны каля райцэнтра Іванава ў Брэсцкай вобласці. 

Чытайце таксама:

У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ

«Взвейтесь кострами» ў іншай форме вярнулася ў школы». Што цяпер адбываецца ў беларускай адукацыі?

У Клецку вырабілі пернікі з дзяржаўнай сімволікай ФОТАФАКТ

У Мінску 9 мая збіраюцца правесці маштабны вайсковы парад

Каментары да артыкула