БЕЛ Ł РУС

У суботу могуць быць праблемы з банкаўскімі карткамі

28.03.2025 / 18:54

Nashaniva.com

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэдзіў уладальнікаў картаў шэрагу беларускіх банкаў пра тое, што ў суботу яны могуць адчуваць праблемы пры правядзенні аперацый.

Як паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры, на 29 сакавіка запланаваныя тэхналагічныя работы на яго сеткавым абсталяванні. У сувязі з гэтым з 2:30 да 5:00 трымальнікі картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, могуць сутыкнуцца з кароткачасовымі перапынкамі ў абслугоўванні.

Таксама могуць быць цяжкасці пры правядзенні аперацый па картах у арганізацыях гандлю і сэрвісу, у пунктах выдачы наяўных, прыладах самаабслугоўвання і банкаматах, якія абслугоўваюцца банкамі, якія падключаны да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.

Партнёрамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра з'яўляецца цэлы шэраг беларускіх банкаў, сярод якіх Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Парытэтбанк, Банк «Рашэнне», Неа Банк Азія, Цэптар Банк, БСБ Банк.

Чытайце таксама:

Галоўчанка: У Беларусі няма абмежаванняў на прыём даляраў старога ўзору

Лукашэнка: Некаторыя тут пачалі вякаць, зараз у Нацбанку ўключаць станок

Кіберпартызаны ўпрыгожылі партал Банка Развіцця віншаваннямі да Дня Волі

Каментары да артыкула