БЕЛ Ł РУС

Зніклы ў Баранавічах 10-гадовы хлопчык знойдзены, пошукі ішлі ўсю ноч

29.03.2025 / 9:39

Nashaniva.com

Было задзейнічана больш за 250 чалавек: міліцыя, унутраныя войскі, МНС, валанцёры і мясцовыя жыхары.

Стаса Ляшэнку перадалі сваякам, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Пра знікненне Стаса стала вядома ўчора. Ён жыве ў Мінску, але прыехаў у вёску Застарынне на канікулы, учора а 18:00 паехаў на ровары ў невядомым напрамку і доўгі час пра яго не было нічога вядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула