Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады
Нядаўна КР атрымала транш ад донараў — каля 100 тысяч еўра.
Таямнічае знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай ускладніла дзейнасць эміграцыйнага парламента. Аказалася, што доступ да рахунка быў толькі ў яе.
У сваім «апошнім» паведамленні дэлегатам КР Мельнікава пісала пра тое, што чакае транш: «Усе дакументы па фінансаванні я падрыхтую цягам двух тыдняў, у любым выпадку грошы будуць не раней за 10-12 дзён».
Па інфармацыі «Нашай Нівы», гаворка ідзе прыкладна пра сотню тысяч еўра, якія Каардынацыйная рада атрымала ад донараў.
Чытайце таксама:
Анжаліка Мельнікава сама пакінула тэрыторыю Польшчы на самалёце
Анжаліка Мельнікава вылецела з Польшчы ў Вялікабрытанію
У Каардынацыйнай радзе новы спікер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай