БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Асіповіцкім раёне загінула 90-гадовая пара

29.03.2025 / 10:28

Nashaniva.com

Увечары 28 сакавіка ў 22:55 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Углата Асіповіцкага раёна. Суседзі паведамілі, што памяшканне цалкам ахоплена агнём.

Фота: МНС

Ратавальнікам вяскоўцы распавялі, што ў доме маглі знаходзіцца гаспадары — 90-гадовыя дзед і бабуля. На жаль, найгоршыя здагадкі пацвердзіліся, паведамляе МНС.

Ратавальнікі выявілі целы пажылых мужа і жонкі пад канструкцыямі дома. Пажар цалкам знішчыў дах, перакрыцці і маёмасць, былі пашкоджаныя сцены.

Прычына ўзгарання высвятляецца. Паводле папярэдняй версіі, пажар мог узнікнуць з-за трэшчыны ў коміне печы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула