БЕЛ Ł РУС

Сёння ноччу Еўропа і Украіна пяройдуць на летні час. Ці трэба пераводзіць стрэлкі беларусам?

29.03.2025 / 10:41

Nashaniva.com

Беларусь, як Расія і краіны СНД, стрэлкі гадзіннікаў ужо некалькі гадоў не пераводзяць.

У ноч на 30 сакавіка стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзеныя на гадзіну наперад. На летні час пяройдуць краіны ЕС, Украіна, шэраг краін у свеце.

Розніцы ў часе паміж Мінскам і Кіевам, Вільняй, Рыгай і Талінам не будзе. З Варшавай і Берлінам розніца ў часе будзе складаць гадзіну.

Ці трэба пераводзіць стрэлкі беларусам?

У Беларусі не трэба, наша краіна, як і Расія, і многія краіны СНД не пераводзіць стрэлкі з 2011 года.

Але нават калі вы і жывяце ў Еўропе, то сучасныя гаджэты, хутчэй за ўсё, самі перавядуцца. Застаецца перавесці толькі насценныя і наручныя гадзіннікі, таймеры ў духоўках і мікрахвалёўках.

Пераход на летні час крыху скарэктуе расклад аўтобусаў у заходнім кірунку. Самалёты на Захад не лётаюць, цягнікі не ходзяць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула