Латушка: Былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь
Раней «Наша Ніва» пісала, што ён пакінуў Польшчу адначасова з Анжалікай Мельнікавай, якая вылецела ў Лондан.
У эфіры польскага тэлеканалу TVN24 кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заявіў, што былы муж зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады выехаў у Беларусь.
Пра знікненне Анжалікі Мельнікавай стала вядома ўчора.
Раней яна ў інтэрв'ю «Нашай Ніве» расказвала, што яе муж айцішнік.
Чытайце таксама:
Латушка: Мельнікаву актыўна шукаюць
МУС Польшчы: Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў
Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады
У Каардынацыйнай радзе новы спікер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай