БЕЛ Ł РУС

Ёсць толькі 10 райцэнтраў, дзе насельніцтва вырасла нягледзячы ні на што. Лідар традыцыйны

29.03.2025 / 13:51

Nashaniva.com

Колькасць насельніцтва Беларусі працягвае зніжацца. За мінулы год — на 47 тысяч. Але ёсць гарады, у якіх сітуацыя лепшая, чым у цэлым па краіне.

Блізкасць да Беларускай АЭС штогод павялічвае насельніцтва Астраўца

Мы ўжо адзначалі, што насельніцтва вырасла ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (усіх, апроч Магілёва).

У Мінску стала на 3868 жыхароў больш, у Гродне — на 2603 чалавекі, у Брэсце — на 1591 чалавека, у Віцебску — на 532 чалавекі, у Гомелі — на 91 чалавека.

А што адбывалася ў меншых населеных пунктах? Мы налічылі роўна 10 райцэнтраў, якія прыраслі ў мінулым годзе:

Раённы цэнтр па стане на 1.1.2024 па стане на 1.1.2025 Прырост
1 Астравец 15116 15265 +149
2 Жабінка 14418 14497 +79
3 Глыбокае 17746 17807 +61
4 Чэрвень 10545 10595 +50
5 Столін 13785 14034 +49
6 Смалявічы 22679 23721 +42
7 Ашмяны 16787 16804 +17
8 Нароўля 8371 8388 +17
9 Дуброўна 6929 6945 +16
10 Брагін 4570 4579 +9

Лідар захоўваецца той самы — насельніцтва Астраўца няспынна павялічваецца з моманту, калі пачалося будаўніцтва АЭС. З 2008 года насельніцтва Астраўца вырасла з 9 тысяч да 15 тысяч чалавек, а сам населены пункт атрымаў статус горада.

Апроч таго, згадаем тры гарады, якія не з’яўляюцца цэнтрамі раёнаў, але таксама прыраслі за 2024 год.

1 Фаніпаль 18252 18684 +432
2 Высокае 4913 4941 +28
3 Тураў 2752 2761 +9

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула