БЕЛ Ł РУС

Чатыры дзіцяці атруціліся чадным газам у Бялынічах

30.03.2025 / 12:57

Nashaniva.com

Дзеці знаходзіліся ў гасцях у знаёмых, дзе раніцай гаспадар дома паліў печ.

Чатыры дзіцяці паступілі ў Бялыніцкую раённую бальніцу напярэдадні з дыягназам «атручэнне чадным газам сярэдняй ступені цяжкасці», расказалі ў прэс-службе МНС Беларусі.

Згодна з паведамленнем, дзеці знаходзіліся ў гасцях у знаёмых. Раніцай гаспадар дома паліў печ. На працягу дня чацвёра дзяўчынак 2013-2014 гадоў нараджэння пачалі адчуваць недамаганне. Дзеці былі дастаўлены ў бальніцу.

Па папярэдніх даных, атручэнне адбылося з-за заўчаснага закрыцця засоўкі коміна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула