БЕЛ Ł РУС

Білі Айліш знялася ў роліку пад песню беларусаў

30.03.2025 / 13:29

Nashaniva.com

Спявачка Білі Айліш і блогерка Квен Блэквэл запісалі відэа пад трэк «Гламур» беларускіх выканаўцаў nkeeei, uniqe, ARTEM SHILOVETS і Wipo.

Відэа паспела набраць 5 мільёнаў лайкаў, 20 млн праглядаў, а nkeeei напісаў спявачцы ў дырэкт з прапановай запісаць фіт, то-бок сумесную творчасць.

@quenblackwell @BILLIE EILISH ♬ гламур - youbstudichka007

nkeeei — рэпер Мікіта Каробыка з БаранавічЯгор Юніцкі, які спявае пад псеўданімам uniqe, і Арцём Шылавец — мінчане. Wipo — рэпер і прадзюсар Ілля Дзямчук з Салігорска.

Цяпер хлопцы гастралююць па расійскіх гарадах і будуюць кар'еру ў гэтай краіне, таму што ў нашай краіне «індустрыя вельмі маленькая», піша «Люстэрка». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула