БЕЛ Ł РУС

Дзеці радзей глытаюць іншародныя прадметы: навукоўцы назвалі невідавочную прычыну

30.03.2025 / 14:25

Nashaniva.com

Нечаканыя плюсы лічбавай эпохі. 

Фота: vecteezy.com

Калі манета патрапіла ў дыхальныя шляхі або затрымалася ў страўнікава-кішачным тракце, наступствы могуць быць нават смяротнымі. Але дзякуючы памяншэнню колькасці наяўных грошай і масаваму пераходу на безнаяўны разлік усё менш дзяцей звяртаюцца да дактароў з староннімі прадметамі ў горле і жываце, піша «Життя» са спасылкаю на Popular Science.

Па даных даследчыкаў, раней манеты складалі больш за 60% усіх выпадкаў праглынання старонніх прадметаў дзецьмі ва ўзросце да пяці гадоў.

Але паводле даследавання Каралеўскага каледжа хірургаў Вялікабрытаніі,

з 2012 па 2022 гады колькасць аперацый па выдаленні старонніх прадметаў з дыхальных шляхоў, носа або горла ў дзяцей скарацілася на 29%.

Найбольш рэзкае падзенне адбылося менавіта пасля таго, як у краіне пачалі масава выкарыстоўваць бескантактавыя плацяжы дзякуючы PayPal, Apple Pay, Google Pay і інш.

Аўтары даследавання адзначаюць, што лічбавыя плацяжы — не адзіная прычына станоўчай дынамікі. У гэты ж перыяд:

Лічбавы век, на жаль, не пазбаўлены пагроз. Замест манет дзеці ўсё часцей глытаюць дробныя дэталі электронікі — батарэйкі, шрубы, магніты. Згодна з даследаваннем Гарвардскага універсітэта, у апошнія гады батарэйкі сталі галоўнай прычынай аперацый па выдаленні старонніх прадметаў у дзяцей.

Аднак манеты па-ранейшаму застаюцца найбольш распаўсюджаным аб'ектам выпадковага праглынання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула