БЕЛ Ł РУС

Прарасійскага актывіста, паплечніка Мірсалімавай асудзілі на 10 сутак за «экстрэмізм»

30.03.2025 / 14:57

Nashaniva.com

Сяргея Лашкова, паплечніка Эльвіры Мірсалімавай — прарасійскай актывісткі з Віцебска — асудзілі на 10 сутак за «экстрэмізм».

Як піша «Витебск, я гуляю!», Сяргей Лашкоў — вядомы майстар па ўладкаванні мансардаў, актыўна прасоўвае ідэі «рускага свету» сярод мясцовых жыхароў разам з Эльвірай Мірсалімавай. 

Паводле слоў Мірсалімавай, Лашкоў прайшоў праз два судовыя пасяджэнні па адной справе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Нагодай стаў «лайк» або рэпост — Мірсалімава дакладна пакуль не ведае. Далі Лашкову 10 сутак арышту.

У цяперашні час ён выдаліў частку сваіх сацсетак, заўважае «Витебск, я гуляю!» 

Увагу сілавікоў да экстрэмізму прарасійскіх актывістаў прыцягвае Дзмітрый Карняенка. Нядаўна ён перадаў у міліцыю ліст, дзе фігуруюць імёны віцебскіх дэпутатаў, грамадскіх дзеячаў, а таксама жонкі старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна. Карняенка сцвярджае, што гэтыя людзі распаўсюджваюць «экстрэмізм».

Раней па заявах Карняенкі былі прыцягнутыя да артыкула па ч. 2 арт.19.11 КаАП РБ некалькі жыхароў Віцебшчыны, вядомыя падтрымкай расійскай агрэсіі — сярод іх Эльвіра Мірсалімава, сталініст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Мікалай Петрушэнка і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула