БЕЛ Ł РУС

У Смалявіцкім раёне мужчына на квадрацыкле пратараніў плот і загінуў

30.03.2025 / 18:54

Nashaniva.com

Кіроўца не справіўся з кіраваннем, усё скончылася трагічна.

Смяротнае ДТЗ з удзелам квадрацыкла Yamaha адбылося сёння раніцай у вёсцы Калюга Смалявіцкага раёна. 57-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем, і яго выкінула на абочыну.

Утрымаць квадрацыкл вадзіцель не змог і ўрэзаўся ў ўязныя вароты аднаго з дамоў. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула