БЕЛ Ł РУС

Сабаленка адарвалася ад Свёнтак на 3000 балаў у сусветным рэйтынгу

31.03.2025 / 7:0

Nashaniva.com

Раніцай у панядзелак абнавіўся сусветны рэйтынг тэнісістак. Першая ракетка свету Арына Сабаленка пасля перамогі на турніры ў Маямі яшчэ лепш умацавала свае пазіцыі.

Арына Сабаленка. AP Photo/Asanka Brendon Ratnayake

Зараз у Арыны 10 541 бал, тады як у Ігі Свёнтак, што ідзе на 2-м месцы, 7470 балаў. Адрыў беларускі складае велізарны 3071 бал.

На трэцім месцы ў сусветным рэйтынгу ідзе Како Гаўф, у яе 6063 балы.

Беларуска Вікторыя Азаранка пасля няўдачы ў Маямі страціла 15 пазіцый і апусцілася на 47-е месца (у яе 1227 балаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула