БЕЛ Ł РУС

У Крыме спалілі магілу загінулага ваенкара «Известий»

31.03.2025 / 9:57

Nashaniva.com

У Крыме апаганілі магілу загінулага ваенкара «Известий» Аляксандра Федарчака. Ён загінуў у акупаванай Луганскай вобласці 24 сакавіка. 

Таксама былі падпалены магілы яшчэ траіх удзельнікаў вайны ва Украіне.

Аляксандр Федарчак, аператар тэлеканала «Звезда» Андрэй Паноў і кіроўца здымачнай групы Аляксандр Сіркелі загінулі 24 сакавіка ў выніку абстрэлу ў самаабвешчанай «ЛНР». 

Пахавалі Федарчака ў яго родным сяле ў Крыме з вайсковымі ўшанаваннямі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула