БЕЛ Ł РУС

Вайскоўцы ЗША, што былі ў патанулай машыне ў Літве, загінулі

31.03.2025 / 12:4

Nashaniva.com

Генпракуратура Літвы расследуе іх гібель.

Месца выратавальных працаў. Фота з фэйсбука міністра абароны Літвы Давіле Шакалене

Пасля таго як у панядзелак на палігоне ў літоўскім Падброддзі з балота была вынятая патанулая гусенічная браніраваная рамонтна-эвакуацыйная машына (БРЭМ) ЗША, пракуратура пачала дасудовае расследаванне па факце гібелі вайскоўцаў, якія знаходзіліся на яе борце.

«Распачатае дасудовае расследаванне для высвятлення прычын смерці», — заявіла ў панядзелак у Сейме генеральны пракурор Літвы Ніда Грускене, паведамляе LRT.

Па яе словах, на месца здарэння выехаў пракурор, а расследаванне вядзе Генеральная пракуратура.

UPD. Пазней літоўскія ўлады паведамілі, што нежывымі знойдзеныя толькі трое вайскоўцаў. Што здарылася з чацвёртым — пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Вайсковую машыну з амерыканскімі вайскоўцамі, што затанула на палігоне ў Літве, дасталі

Да гусенічнай машыны, якая затанула з амерыканскімі салдатамі на палігоне ў Літве, удалося прымацаваць другі трос

Палкоўнік арміі ЗША пра пошук зніклых вайскоўцаў у Падброддзі: За 24 гады службы я не бачыў нічога падобнага

Каментары да артыкула