БЕЛ Ł РУС

Дзяўчынка ў вёсцы пад Мінскам знайшла ў агародзе пацерку, якой больш за 1100 гадоў

31.03.2025 / 13:21

Nashaniva.com

У інстаграме музея «Стары Мінск» распавялі пра ўнікальную знаходку, якую прынесла для размяшчэння ў экспазіцыі сям'я з вёскі Гарадзішча.

Маленькая Ганна ў агародзе знайшла элемент старажытнага вырабу. Дзяўчынка паказала знаходку бацькам, пасля чаго сям'я адправілася ў музей — перадаць пацерку ў дар культурнай установе.

У музеі распавялі, што візантыйская пацерка зроблена з каляровага шкла і датуецца X стагоддзем, гэта значыць ёй 1 100 гадоў!

Падобныя ў Гарадзішчы знаходзяць рэгулярна, аднак менавіта такіх у музеі знаходзіцца толькі дзве. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула