БЕЛ Ł РУС

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў

31.03.2025 / 14:0

Nashaniva.com

Суд прысудзіў Марын Лё Пэн да пазбаўлення волі на чатыры гады і неадкладнага паражэння ў выбарчых правах на пяць гадоў. 

Марын Лё Пэн. Фота: AP Photo/Thibault Camus

Марын Лё Пэн і яшчэ восем дэпутатаў Еўрапарламента былі прызнаныя вінаватымі ў справе аб крадзяжы сродкаў гэтага заканадаўчага органа, паведамляе BFMTV.

Суд прысудзіў Лё Пен да чатырох гадоў турэмнага зняволення, два з якіх будуць умоўнымі.

Звычайна ў Францыі пакаранні не выконваюцца да завяршэння апеляцыйнага працэсу. Аднак суддзі могуць прымяніць неадкладнае выкананне пакарання, і тады прысуд уступае ў сілу адразу. Менавіта такое рашэнне было прынята.

Абвінавачванне настойвае, што ўльтраправыя стварылі схему крадзяжу €21 тыс. у месяц, што выдзяляюцца ЕС кожнаму дэпутату для аплаты працы памочнікаў. 

Усяго па справе праходзяць 27 чалавек, іх падазраюць у фіктыўным найманні асістэнтаў у 2004—2016 гадах. Памочнікі, як сцвярджаецца, на самай справе працавалі на нацыянальным узроўні. Сярод асістэнтаў Лё Пэн (еўрадэпутат у 2004—2017 гадах) былі супрацоўніца штаба яе партыі ў прыгарадзе Парыжа і целаахоўнік бацькі палітычнай дзяячкі Жан-Мары Лё Пэна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула