БЕЛ Ł РУС

З калоніі вызваліўся сын быхаўскага пісьменніка-фантаста Сяргея Антонава

31.03.2025 / 16:21

Nashaniva.com

Пра вызваленне палітвязня Арцёма Антонава паведаміў праваабарончы рэсурс Mayday.team.

На выхадных хлопца бачылі на вуліцах горада. Ягоныя знаёмыя сцвярджаюць, што экс-палітвязня не пазнаць праз моцную худобу.

Арцём Антонаў быў затрыманы 26 снежня 2023 года ў Быхаве. У красавіку мінулага года суд Быхаўскага раёна прысудзіў яго да 1 года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле часткі 1 артыкула 368 КК (абраза Лукашэнкі). Нібыта хлопец абразіў Лукашэнку ў міліцэйскай машыне па дарозе ў аддзяленне міліцыі.

Арцём Антонаў адбыў увесь тэрмін цалкам.

Бацька экс-палітвязня, аўтар кніг серыі «Метро 2033» Сяргей Антонаў трапіў пад рэпрэсіі сілавікоў за супрацоўніцтва з незалежнымі медыя і пакінуў Беларусь у пачатку снежня 2023 года пасля таго, як у яго дома быў праведзены ператрус, а сам ён быў дастаўлены на допыт у КДБ.

Чытайце таксама:

«Мы ўсё знойдзем, усё дакажам, і пойдзеце вы на 7 гадоў». Быхаўскі пісьменнік-фантаст расказаў, як яго пляжылі за супрацу з рэгіянальнымі СМІ

Пісьменнік з Быхава ўцёк за мяжу. Тады арыштавалі сына

Пасля затрымання з'ехаў з Беларусі журналіст і пісьменнік Сяргей Антонаў

У Магілёве сілавікі два дні ладзілі ператрусы

Каментары да артыкула