Пацвердзілася гібель на палігоне ў Падброддзі толькі трох амерыканскіх вайскоўцаў. Адзін знік без вестак
Армія ЗША афіцыйна пацвердзіла смерць траіх вайскоўцаў, яшчэ адзін вайсковец застаецца зніклым без вестак, піша LRT.
Падчас выратавальных работ. Фота: літоўская армія
Інфармацыі пра чацвёртага зніклага вайскоўца армія ЗША пакуль не дае, аднак у паведамленні гаворыцца, што аперацыя ў Падброддзі працягваецца.
Пасля таго, як раніцай 31 сакавіка патанулую ў балоце на палігоне ў Падброддзі амерыканскую бронемашыну выцягнулі, пракуратура пачала дасудовае расследаванне па факце гібелі вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў ёй.
Гусенічная выратавальная машына M88 Hercules з чатырма амерыканскімі вайскоўцамі знікла падчас вучэнняў на палігоне ў Падброддзі каля мяжы з Беларуссю 25 сакавіка. Праз дзень тэхніку знайшлі на глыбіні каля пяці метраў у забалочанай мясцовасці.
Чытайце таксама:
Вайскоўцы ЗША, што былі ў патанулай машыне ў Літве, загінулі
Вайсковую машыну з амерыканскімі вайскоўцамі, што затанула на палігоне ў Літве, дасталі
На палігоне ў Літве знайшлі дакладнае месцазнаходжанне затанулай машыны з амерыканскімі вайскоўцамі
Эксперт об исчезновении американских военных в Литве: Есть три версии