БЕЛ Ł РУС

Літва збіраецца прадаць з аўкцыёну пажарныя машыны і малакавозы з Беларусі

31.03.2025 / 18:20

Nashaniva.com

Літва мае намер прадаць з аўкцыёну канфіскаваныя пажарныя машыны і малакавозы з Беларусі. Пра гэта расказала генеральны пракурор Літвы Ніда Грунскене. Паводле яе слоў, рашэнне пракурора аб продажы 17 пажарных машын і 17 малакавозаў ўжо прынята.

Фота ілюстрацыйнае

Паведамляецца, што адзначаная тэхніка была канфіскаваная ў Клайпедскім порце ў 2023 годзе ў той момант, калі пераганялася з Беларусі праз літоўскую тэрыторыю. Паводле наяўнай інфармацыі, 17 пажарных машын ехалі ў Зімбабвэ, а 17 малакавозаў — на Кубу.

Літва заявіла, што пажарныя машыны былі канфіскаваныя з прычыны санкцый у дачыненні да Беларусі, а таксама кампаніі, якая іх паставіла. 

Выкананне рашэння аб продажы ўскладзена на мытнае ўпраўленне. 17 малакавозаў маюць намер прадаць на аўкцыёне, які адбудзецца 1 красавіка 2025 года. 

Чытайце таксама:

Украінскі ўласнік беларускага судна больш за год не можа яго зарэгістраваць

Канфіскаваны на мяжы 48-гадовы легендарны Chevrolet Corvette прадалі з аўкцыёну за немалыя грошы

Літва перадасць Украіне тры аўтамабілі, канфіскаваныя ў беларусаў за кантрабанду цыгарэт

Каментары да артыкула