Адзін хлопчык апынуўся ў бальніцы праз пажар у жодзінскай школе
Лекары кажуць, што стан вучня 5 класа здавальняючы, перадае МНС.
Скрыншот з відэа: МНС
31 сакавіка сотні дзяцей эвакуявалі з жодзінскай сярэдняй школы № 9, дзе адбыўся пажар. Па апошніх звестках, адзін вучань звярнуўся да лекараў пасля таго, як прыйшоў дамоў.
Пацярпеламу паставілі дыягназ «таксічнае ўздзеянне газаў, дымоў і пароў» і гаспіталізавалі.
Пажар у школе адбыўся ў мужчынскай прыбіральні на другім паверсе. Дым заўважыў настаўнік фізкультуры. Ён надзеў супрацьгаз і тушыў полымя вадой з вядра.