БЕЛ Ł РУС

Студэнтам БДУ арганізавалі сустрэчу з расійскім «баронам смерці»

31.03.2025 / 20:4

Nashaniva.com

Расіянін Віктар Бут, якога ў ЗША прыгаварылі да 25 год пазбаўлення волі за змову аб продажы зброі леварадыкальнай калумбійскай групоўцы, правёў для студэнтаў лекцыю «Геапалітычныя выклікі і агульная гістарычная праўда».

Віктар Бут. Фота: СТВ

«Барона смерці», як яшчэ называюць Бута, вызвалілі з амерыканскай турмы, дзе ён правёў 15 гадоў, у снежні 2022 года — тады Расія абмяняла яго на баскетбалістку Брытні Грайнер, асуджаную за кантрабанду наркотыкаў.

Былы зняволены аднавіў свой бізнес па продажы зброі і ў 2023 годзе стаў дэпутатам Заканадаўчага сходу Ульянаўскай вобласці Расіі.

Цяпер ён сустрэўся са студэнтамі БДУ на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі. З імі ён паразмаўляў пра геапалітыку і «так званую дэмакратыю ў ЗША».

Студэнты і адміністрацыя БДУ на сустрэчы з Віктарам Бутам. Фота: БДУ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула