БЕЛ Ł РУС

Беларусаў запрашалі ў Польшчу для працы ў транспартнай сферы, а выкарыстоўвалі на нелегальнай фабрыцы

31.03.2025 / 20:31

Nashaniva.com

Уладальнік польскай транспартнай кампаніі выдаваў падробленыя запрашэнні беларусам, каб тыя маглі атрымаць працоўныя візы. Аднак па прыездзе ў Польшчу іх не ўладкоўвалі на транспарт, а адпраўлялі на падпольную тытунёвую фабрыку. Ужо вядома, што ўладальніку кампаніі пракуратура горад Плоцка выставіла абвінавачанні, піша Most.

 Фота: Strazgraniczna.pl

У жніўні 2024 года польскія праваахоўнікі раскрылі нелегальную вытворчасць у Жырардаўскім павеце каля Варшавы. У прыватных дамах рабочыя перапрацоўвалі тытунь і фасавалі гатовыя цыгарэты ў скрынкі для піцы. Было знойдзена 3,8 мільёна кантрафактных цыгарэт і 13,4 тоны тытуню, агульны кошт якіх ацанілі ў 14 мільёнаў злотых (каля 3,6 мільёна даляраў).

Спачатку затрымалі сямёх чалавек — трох палякаў і чатырох беларусаў, якіх абвінавацілі ў злачыннай дзейнасці і вытворчасці нелегальных тавараў. Пазней следства выявіла новых удзельнікаў схемы.

У лютым і сакавіку 2025 года арыштавалі яшчэ траіх, сярод іх — 49-гадовы мужчына, якога лічаць арганізатарам бізнэсу. Нібыта менавіта ён валодаў транспартнай фірмай і займаўся падборам кадраў.

Беларускі Гродна, дзе працуе буйная тытунёвая фабрыка «Нёман», магчыма, стаў крыніцай кваліфікаваных спецыялістаў для гэтага прадпрыемства, бо многія нанятыя беларусы мелі досвед і нават інжынерную адукацыю.

Яшчэ дваіх падазраваных — 46-гадовага мужчыну і 45-гадовую жанчыну — абвінавацілі ў датычнасці да злачыннай групоўкі і арганізацыі незаконнага ўезду іншаземцаў. Мужчын узялі пад варту, а жанчыну адпусцілі пад заклад у 70 тысяч злотых, але яна застаецца пад кантролем паліцыі.

Чытайце таксама:

10 беларусаў трапілі ў працоўнае рабства ў Італіі

У Іспаніі знайшлі тры нелегальныя тытунёвыя фабрыкі, дзе працавалі ўкраінцы

На Маладзечаншчыне ў самагоншчыкаў канфіскавалі 50 тон брагі і «закрылі» тры міні-заводы

Каментары да артыкула