БЕЛ Ł РУС

У Добрушскім раёне чалавек загінуў пасля сутыкнення з ласём

31.03.2025 / 21:37

Nashaniva.com

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося сёння ў Добрушскім раёне на 5-м км дарогі М-10 «Мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын», паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 17:20 аўтамабіль Volkswagen сутыкнуўся з ласём, які раптам выбег на дарогу.

У выніку 22-гадовы кіроўца аўтамабіля загінуў на месцы здарэння. Лось таксама загінуў. Пасажыры 21, 23 і 24 гадоў шпіталізаваныя з рознымі траўмамі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула