У Магілёве выпусцілі карамельны сыр
У беларускіх крамах з'явіўся аналаг нарвежскага сыру бруност. Навінку выпусціла магілёўская «Бабуліна крынка», піша «Анлайнер».
Бруност з нарвежскай мовы перакладаецца як «карычневы сыр». Па ідэі, такога ж колеру павінен быць і беларускі аналаг, але сыр загорнуты ў папяровую ўпакоўку.
Паўкілаграма сыру абыйдзецца ў 79,99 рубля. Іншай фасоўкі на сайце вытворцы не знойдзена.
Па смаку арыгінальны бруност падобны да варанай згушчонкі, толькі з насычаным сырным прысмакам. Яго гатуюць з сыроваткі.
У складзе сыру ад «Бабулінай крынкі» таксама малочная сыроватка і вяршкі.
Чытайце таксама:
Круты адкрыў у Вілейцы вытворчасць сыру з белай цвіллю
Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю