Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч
Пасля таго, як у панядзелак было пацверджана, што целы трох зніклых без вестак амерыканскіх салдат былі вынятыя з балота каля палігона Падброддзі з патанулым бронетранспарцёрам, пошук чацвёртага салдата працягнуўся ноччу, паведамляе LRT.
Падчас выратавальных работ. Фота: літоўская армія
У аўторак раніцай (па літоўскім часе) адрэагаваў і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.
Ён выказаў спачуванні сваякам загінулых салдат.
«Злучаныя Штаты вельмі ўдзячныя за дапамогу нашым саюзнікам у Літве, якія нястомна шукалі і не шкадавалі сродкаў, каб дапамагчы нам знайсці нашых вайскоўцаў», — напісаў Марка Рубіа.
Чытайце таксама:
Літоўскі генерал расказаў, што магло здарыцца з чацвёртым амерыканскім вайскоўцам, якога шукаюць