БЕЛ Ł РУС

Ад сёння ўводзіцца базавы сацыяльны тарыф у мабільных аператараў

1.04.2025 / 7:49

Nashaniva.com

Што ў яго ўваходзіць?

З 1 красавіка ў Беларусі з'явіўся базавы тарыф на мабільную сувязь — ён будзе даступны ва ўсіх аператараў краіны.

Падключыць базавы сацыяльны тарыф можна ў любога мабільнага аператара Беларусі, бо яго ўвядзенне абавязкова для ўсіх. Скарыстацца тарыфам беларусы могуць ужо цяпер, а кошт неабходна ўдакладняць у аператараў.

У месяц па базавым сацыяльным тарыфе абанент атрымае 200 хвілін галасавога трафіку ва ўсе сеткі электрасувязі на тэрыторыі Беларусі, 2 Гб трафіку перадачы даных і 50 СМС-паведамленняў.

Што тычыцца фарміравання цаны, то дзяржава вызначыла парадак і рэнтабельнасць на ўзроўні 25%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула