БЕЛ Ł РУС

Наведвальнікаў «Славянскага базару» пусцяць у Беларусь без віз

1.04.2025 / 16:50

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб тым, што наведвальнікі фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», які традыцыйна праходзіць у ліпені, змогуць прыехаць у Беларусь без неабходнасці адтрымліваць візу.

Фота ілюстрацыйнае

«Для гасцей фестывалю з 71 дзяржавы ў перыяд з 4 па 20 ліпеня 2025 года ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь, часовага знаходжання і выезду з краіны.

Пропускам для бязвізавага перасячэння дзяржаўнай мяжы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале «Віцебск».

Па адным арыгінальным або электронным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення названага ў білеце мерапрыемства», — паведаміла прэс-служба Лукашэнкі. 

Чытайце таксама:

Вось гэтая дзяўчына выступіць на «Славянскім базары» ад Беларусі

Ігар Карнялюк расказаў, як абгарэў падчас канцэрту на «Славянскім базары»

Жыццёвыя драмы Аляксандра Саладухі: ад прафнепрыдатнага артыста да праўладнага мільянера

Каментары да артыкула