БЕЛ Ł РУС

«Як я цябе магла адпусціць у гэты жахлівы бой?» Ала Пугачова выпусціла дзве песні пра вайну

2.04.2025 / 8:27

Nashaniva.com

1 красавіка Ала Пугачова прадставіла дзве новыя песні, прысвечаныя вайне. Яны апублікаваныя на афіцыйным YouTube-канале спявачкі, заўважыла «Медуза».

Першая песня называецца «Мама». Аўтарам музыкі пазначаны кампазітар Андрэй Місін, словы напісала сама Пугачова. Кампазіцыя ўяўляе сабой дыялог маці і сына, які загінуў на вайне.

Там ёсць такія словы: «Мам, для тебя я живой. Слышишь, мам, буду всегда я с тобой. Я проклинаю тот бой, мам, что разлучил нас с тобой» и «Как я могла отпустить тебя, сын, как могла, в этот ужаснейший бой. Отпустила тебя, бесы попутали. Сердце вдруг стало невмочь, а ты снишься, снишься мне каждую ночь».

Другая песня называецца «Пацалункi вайны». Музыку напісаў Андрэй Місін, словы — Андрэй Ардынец.

«Фантанка» пісала, што кампазіцыя «Пацалункі вайны» створаная па матывах прарыву савецкіх салдатаў падчас Свірска-Петразаводскай аперацыі, якая адбылася летам 1944 года. 

Ала Пугачова ніяк не пракаментавала выхад новых песень у сваім інстаграме.

Пугачова з’ехала з Расіі незадоўга пасля таго, як яе мужа Максіма Галкіна, які адкрыта выступае супраць расійскага ўварвання ва Украіну, улады абвясцілі «замежным агентам». Спявачка выступіла ў падтрымку мужа, папрасіўшы залічыць і яе ў «шэрагі замежных агентаў сваёй любімай краіны». Яна назвала Галкіна «сапраўдным патрыётам Расіі», які жадае сваёй краіне «мірнага жыцця, свабоды слова» і спынення гібелі людзей «дзеля ілюзорных мэтаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула