БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, хто прызначаны прэс-сакратаром МЗС

2.04.2025 / 8:48

Nashaniva.com

Генеральны консул Беларусі ў в’етнамскім Хашыміне Руслан Варанкоў стане новым прэс-сакратаром Міністэрства замежных спраў. Такая інфармацыя з’явілася ў тэлеграм-канале «Глас МІДа».

Руслан Варанкоў. Фота: Глас МІДа

«Руслан Варанкоў заменіць Анатоля Глаза на важнай пасадзе прэс-сакратара. Ён толькі што вярнуўся з Хашыміна, дзе служыў генконсулам», — гаворыцца ў паведамленні.

Анатоля Глаза ў студзені прызначылі паслом у Турцыі, у сакавіку ён прыступіў да выканання абавязкаў.

Варанкоў быў прызначаны на пасаду генконсула ў Хашыміне ў красавіку 2022 года. Перад гэтым займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акеаніі Міністэрства замежных спраў, каардынуючы ўвесь комплекс адносін з гэтымі рэгіёнамі.

Ён таксама працаваў дарадцам і юрысконсультам у Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Нью-Ёрку, кіраваў шэрагам напрамкаў перамоваў у Шостым камітэце ГА ААН і ў самой Асамблеі. Быў абраны старшынёй Спецыяльнага камітэта па Статуце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўзмацненні ролі Арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула