Як выгадна купіць машыну на аўкцыёне ў Еўропе без пасярэднікаў — расказваем
Вядомы беларусам яшчэ з 2010-х гадоў аўкцыён Exleasingcar нядаўна аднавіў магчымасць удзельнічаць у таргах фізічным асобам з Беларусі. І гэта добрая навіна, паколькі цяпер любы беларус зноў можа набыць сабе машыну з аўкцыёну, не пераплачваючы фірмам-пасярэднікам. Пра тое, як гэта зрабіць — у нашым матэрыяле.
Аўтамабілі на пляцоўцы Exleasingcar у Марыямпалі
Якія машыны прадаюць на еўрапейскіх аўкцыёнах?
У адрозненне ад амерыканскіх страхавых аўкцыёнаў, на еўрапейскіх лізінгавых пляцоўках прадаюць нябітыя аўтамабілі. Большасці машын ад 3 да 5 гадоў, што выгадна для беларусаў, паколькі на гэтыя аўтамабілі дзейнічаюць самыя нізкія мытныя стаўкі.
Машыны, якія трапляюць на аўкцыён, належаць банкам або лізінгавым кампаніям, таму ўвесь перыяд эксплуатацыі праходзяць абслугоўванне ў афіцыйнага дылера паводле рэгламенту, бо гэта абавязковая ўмова для лізінгу.
Адзнака аб тым, што аўтамабіль прайшоў незалежную экспертную ацэнку
Перад тым як з'явіцца на таргах, кожны аўтамабіль праходзіць незалежную экспертную ацэнку, дзе пазначаюцца ўсе пашкоджанні на кузаве і ў салоне. Гэта дае магчымасць пакупнікам дыстанцыйна атрымаць вычарпальную інфармацыю пра стан аўто.
Узор, як выглядае падрабязная фотасправаздача да кожнага аўто
Першапачаткова аўкцыёны — гэта інструмент для аўтамабільных дылераў, дзе яны набываюць аўто, надаюць яму таварны выгляд і перапрадаюць у сваіх аўтахаўсах. На аўкцыёны ж машыны трапляюць у стане «як ёсць» без ніякай перадпродажнай падрыхтоўкі.
Частка аўкцыённых пляцовак ніколі не працавала з фізічнымі асобамі з Беларусі, а іншыя прыпынілі працу з беларусамі пасля пачатку вайны.
Але нядаўна вядомы беларусам яшчэ з 2010-х гадоў аўкцыён Exleasingcar аднавіў магчымасць удзельнічаць у таргах фізічным асобам з Беларусі. Таму цяпер любы беларус зноў можа набыць сабе машыну з аўкцыёну, не пераплачваючы фірмам-пасярэднікам.
Новая аб'ява на сайце Exleasingcar.com, якая з'явілася пасля таго, як пляцоўка аднавіла працу з фізічнымі асобамі з Беларусі
Як самому набыць аўто праз аўкцыён
Каб пачаць праглядаць машыны і рабіць стаўкі, дастаткова прайсці бясплатную рэгістрацыю на сайце. Пасля праверкі дакументаў вы атрымліваеце доступ да аўкцыёну і магчымасць рабіць стаўкі.
Просты і зразумелы інтэрфейс пляцоўкі дазваляе хутка разабрацца з ім нават тым, хто раней ніколі не сутыкаўся з аўтамабільнымі аўкцыёнамі.
Інтэрфейс аўкцыёна Exleasingcar
Кожная машына мае падрабязнае апісанне, шмат фота, вынікі незалежнай экспертызы і сэрвісную гісторыю.
Калькулятар пралічвае ўсе адміністрацыйныя і аперацыйныя выдаткі, а таксама кошт дастаўкі.
Калькулятар паказвае ўсе выдаткі, а таксама кошт дастаўкі да абранага вамі пункта
Тры варыянты дастаўкі
Тыя, хто маюць візу, могуць забіраць машыну ў Літве, у Марыямпалі, дзе знаходзіцца галоўны офіс Exleasingcar, або ў Беластоку.
Калі візы ці проста жадання забіраць машыну самастойна няма — Exleasingcar дастаўляе машыны аўтавозамі ў Мінск. Груз застрахаваны на ўсім шляху.
Выйграныя на аўкцыёнах аўтамабілі, якія чакаюць адпраўкі ў Беларусь
Па асартыменце машын, якія стаяць на пляцоўцы ў Марыямпалі, можна зрабіць выснову, што большасць гэтых аўто чакаюць адпраўкі менавіта ў Беларусь.
Аўтамабілі, якія едуць сваім ходам, маюць падрыхтаваны загадзя поўны пакет дакументаў: літоўскія транзітныя нумары, страхоўку і экспартную дэкларацыю. Машыны без нумароў дастаўляюць на СВХ у Мінск аўтавозамі.
Аўтамабілі, якія забіраюць сваім ходам, выдаюць з літоўскімі транзітнымі нумарамі
Па словах супрацоўнікаў Exleasingcar, каля 80% іх кліентаў — гэта пакупнікі з Беларусі. У асноўным — перакупы і кампаніі-пасярэднікі. На другім месцы — украінцы.
«Прыватных пакупнікоў з Беларусі цяпер не шмат, бо многія думаюць, што мы дагэтуль не працуем з фізічнымі асобамі з Беларусі, але гэта не так», — кажа менеджар кампаніі Яўген.
Поўны камплект ключоў і дакументаў да кожнага аўто
Той факт, што цяпер асноўныя кліенты — гэта перагоншчыкі, якія купляюць машыны на перапродаж, толькі пацвярджае, што купля аўто на лізінгавым аўкцыёне выгадная.
Аўтамабілі на пляцоўцы Exleasingcar у Марыямпалі
Менеджар кажа, што прынамсі раней сярод прыватных кліентаў было нямала тых, хто купляў машыну для сябе, ездзіў на ёй паўгода-год, прадаваў і потым зноў купляў сабе машыну на аўкцыёне.
«Не толькі перакупам выгадна купляць аўто пасля лізінгу», — сцвярджае Яўген.
Той, хто бярэ машыну на перапродаж, выстаўляе яе на рынак адразу пасля перадпродажнай падрыхтоўкі. Пры добрым раскладзе машыну ў сярэднім прадаюць на працягу месяца, і так па коле.
Машыны беларускіх пакупнікоў на пляцоўцы Exleasingcar у Марыямпалі
У тых, хто купляе «для сябе», матэматыка крыху іншая. Праз год эксплуатацыі машына становіцца старэйшай, прабег павялічваецца, таму яна губляе ў кошце. Але калі чалавек бярэ такую машыну не на мясцовым рынку, а купляе наўпрост праз аўкцыён, то пры продажы ён нічога не губляе, паколькі першапачаткова машына была набытая танней за рынкавы кошт», — тлумачыць менеджар.
У Exleasingcar лічаць памылковым меркаванне пра тое, што ў Еўропе ўсе машыны маюць вялікі прабег, бо машын з малым прабегам прадаецца шмат, але праз больш высокую цану яны не карыстаюцца такім высокім попытам, як варыянты з прабегам больш за 100 тысяч.
Тры з пяці аўто ў шэрагу паедуць у Беларусь, яшчэ два — ва Украіну
У любым выпадку, якім бы ні быў прабег у машыны пасля лізінгу, ён 100% будзе арыгінальным, чаго не скажаш пра беларускі рынак.
Тое, што многія машыны, набытыя некалі на аўкцыёне, у Беларусі праходзяць працэдуру «амаладжэння», лёгка праверыць, зірнуўшы на некалькі аб'яў па продажы папулярных для прыгону аўто.
Так, напрыклад, VW Passat B8, які прадаюць у Беларусі з заяўленым прабегам 144 тысячы кіламетраў.
Фота: скрыншот аб'явы з сайта av.by
На еўрапейскім аўкцыёне яшчэ ў 2024 годзе гэты VW Passat быў прададзены з прабегам 213 тысяч.
Фота: скрыншот з сайта, які захоўвае архіўныя даныя аб аўто, прададзеных на аўкцыёнах у Еўропе
Падобная сітуацыя і з Peugeot 308, які прыгналі ў Беларусь летам 2024 года.
Фота: скрыншот з сайта, які захоўвае архіўныя даныя аб аўто, прададзеных на аўкцыёнах у Еўропе
На аўкцыёне машыну прадалі з прабегам 206 тысяч кіламетраў, а вясной 2025 года прадаюць з 140 тысячамі кіламетраў на адометры.
Фота: скрыншот аб'явы з сайта av.by
Таму самастойная купля аўто на еўрапейскім лізінгавым аўкцыёне — гэта не толькі добрая магчымасць зэканоміць, але і 100% гарантыя таго, што машына будзе мець сапраўдны прабег.
Галоўны офіс аўкцыёну Exleasingcar у Літве, горад Марыямпаль
Exleasingcar — гэта міжнародная платформа аўтамабільных аўкцыёнаў Германіі, Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Бельгіі і іншых краін ЕС, якая ўжо больш за 20 гадоў дапамагае купляць аўтамабілі з празрыстай гісторыяй.
Рэкламны матэрыял падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Exleasingcar.