БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі амаль 40 чалавек з махлярскага кол-цэнтра

2.04.2025 / 13:11

Nashaniva.com

Удзельнікі кол-цэнтра, якіх падазраюць больш чым у 100 махлярствах на тэрыторыі Беларусі і Расіі, затрыманы ў Мінску, паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

«Па лініі супрацьдзеяння кіберзлачынствам учора літаральна былі затрыманы члены адной са злачынных груп — гэта кол-цэнтр, які быў выяўлены на тэрыторыі Мінска. Затрыманы 37 чалавек, якія ўчынялі махлярствы», — перадае словы Кубракова «Спутнік».

Канфіскаваныя значныя сумы грошай, дарагія аўтамабілі, паведаміў Кубракоў. 

Затрыманых падазраюць ва ўчыненні больш за 100 злачынстваў у Расіі і Беларусі. 

Учора прэс-служба МУС паведаміла пра арышт 43-гадовага мінчука — «злодзея ў законе» Паўла Алексяевіча (мянушка Паштэт), які разам з 43-гадовым саўдзельнікам дапамагалі махлярскім кол-цэнтрам выводзіць скрадзеныя ў беларусаў грошы. Ці звязаныя гэтыя гісторыі, не паведамляецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула