Страляць з гармат у Мінску і Брэсце цяпер будуць кожны год
У парку Перамогі і Брэсцкай крэпасці сёння рытуальна стралялі.
У Мінску і Брэсце прайшла акцыя «Cтрэл памяці». У музейна-паркавым комплексе «Перамога» і Брэсцкай крэпасці вайскоўцы стралялі з гармат.
Акцыю ідэолагі перанялі ў Расіі і прысвяцілі яе 80-годдзю перамогі над Германіяй. На думку галоўнага ідэолага Мінабароны Леаніда Касінскага, такая акцыя павінна нагадаць еўрапейцам, што «менавіта савецкі салдат вызваляў краіны Еўропы», піша «Спутнік».
Як адзначыў Касінскі, у павучанне нашчадкам страляць з гармат у Мінску і Брэсце цяпер будуць кожны год — 2 красавіка ў так званы «Дзень адзінства народаў Беларусі і Расіі».